ДЗЕЯННЕ альбо ЧАКАННЕ?- От нас ничего не зависит!- Мы ничего не сможем изменить!Колькі разоў мне дав…

ДЗЕЯННЕ альбо ЧАКАННЕ?

– От нас ничего не зависит!
– Мы ничего не сможем изменить!

Колькі разоў мне даводзілася чуць ад беларусаў гэтыя словы.

Колькі разоў гэтыя словы чулі вы? Альбо нават самі грэшным часам вымаўлялі іх ўслых альбо ў сваіх думках?

ПЕРШЫ ЎСПАМІН на гэту тэму вяртае мяне ў 8 жніўня 2020-га.
Калі мае блізкія адгаворвалі мяне ад паездкі ў Менск са словамі:

– От нас ничего не зависит!

Я тады адказаў:

– А што будзе, калі ўсе так будуць лічыць, што ад нас нічога не залежыць? – НІЧОГА НЕ ЗМЕНІЦЦА І СТАНЕ ТОЛЬКІ ГОРШ!

ДРУГІ ЎСПАМІН пераносіць мяне ў сярэдзіну восені 2020-га.

Тады мой прыяцель Максім, які зараз адбывае “хімію”, паскардзіўся на дэпрэсію ад таго, што здаецца нешта робіш, а вынікаў не бачыш.

Я агучыў асабісты “рэцэпт” ад такога рода дыпрэсіі:

– Я раблю тое, што ідзе ізнутры мяне. І НЕ СПАДЗЯЮСЯ ЎБАЧЫЦЬ ВЫНІК АДРАЗУ. Таму ў мяне і няма такога вялікага расчаравання, як у цябе зараз.

Нават сёння я чую часам, што Беларусь прайграла і шанцу няма. Другі год чую

Калі лаканічна падвесці вынік таго аб чым я гатовы казаць вельмі доўга:

РАБІ ТОЕ, ШТО ПАДКАЗВАЕ ТАБЕ СЭРЦА.

Вынік будзе. Нават калі сёння ты бачыш яго як паразу.
Заўтра нават параза стане перамогай!

Не верыце? Правільна, бо гэта яшчэ адзін “рэцэпт” ад дыктатуры – любую інфармацыю трэба ўспрымаць крытычна

Проста ўзгадайце прыклад Каліноўскага.

Здаецца – дурань! Супраць імперыі пайшоў “з косамі”. Прайграў. Страціў жыццё.

Так. Прайграў паўстанне.

Але праз 44 гады тая параза нарадзіла Беларускую Народную Рэспубліку.

Праз 127 год – незалежную Рэспубліку Беларусь.

Яшчэ праз 158 гадоў той прыклад натхняе беларусаў на барацьбу за ВЫЗВАЛЕННЕ!

Рабіце ДЗЕЯННЕ, нават калі ўсё навокал крычыць вам з пагрозай альбо з жахам у вачах: СЯДЗІ!

Я думаю, што шмат суайчыннікаў Каліноўскага так і казалі. І, пасля ягонай казні, з палёгкай, якая апраўдвала іх бяздзеянне, крычалі : “Дурань! Мы ж казалі яму СЯДЗІ!”

Бярыце прыклад не з іх – небарак, забытых гісторыяй і нават сваімі нашчадкамі. Бярыце прыклад з лепшых:

ДЗЕЙНІЧАЙЦЕ!

Нажаль, я не Каліноўскі. Я – звычайны беларус, які ведае сваю мэту і бачыць шлях да яе. Гэтага ж жадаю і ўсім нам – беларусам.

Жыве Беларусь!