ГУК САМАЛЕТАА як вы ўспрымаеце самалет ў небе?Сення я меў магчымасць зрабіць цікавае назіранне на гэ…

ГУК САМАЛЕТА

А як вы ўспрымаеце самалет ў небе?

Сення я меў магчымасць зрабіць цікавае назіранне на гэты конт.

Цэнтр населенага пункта. Недзе ў адносна “мірнай” прыфрантавой зоне.

Адносна “мірная” – гэта, прыкладна, як і ўся Ўкраіна сення – ракеты могуць прыляцець заўжды.

Недзе ў небе, недалека, пралятае самалет. Яго не бачна. Адно ГУК.

Я заходжу ў краму. Напаўняю карзіну прадуктамі. Падыходжу да касы.

Перада мной разлічваецца на касе маці з дачкой. У гэты момант чуецца ГУК. Ен значна бліжэйшы, чым чуты мной хвілінамі раней на вуліцы.

СПАЛОХ – першае што я ўбачыў на раптоўна змяніўшымся твары касіра – жанчыны сярэдніх гадоў.

– Што гэта? – запыталася яна ўслых асабліва ні да каго не звяртаючыся.

– Самалет. – адказаў я.

…Жанчына з дачкой разлічыліся карткай. Безнаяўна, праз тэлефон, разлічыўся і я.

Чакаю пацверджаня аперацыі. І ў гэты момант касір нешта сказала сваей напарніцы наконт пачутага раней гука, што ўжо падумала, што ракета ляціць.

– Калі б гэта ляцела ракета, а не самалет, то мы б дакладна нічога ўжо не паспелі б зрабіць. – слушна заўважыў я.

– Так сабе суцяшэнне. – адрэагавала касір.

Аперацыя прайшла паспяхова. Я падзякаваў і выйшаў з крамы.

Праз хвіліну завыла сірэна паветранай трывогі. “Працавала” хвіліны дзве.

Нічога не змянілася. Увесь гэты час мірныя жыхары і нешматлікія ўкраінскія жаўнеры, як рухаліся, так працягнулі і надалей рухацца па сваіх штодзённых справах.