ХЛЕБ “ПЕРЕМОГА”Канец сакавіка, Усходні фронт Украіны.Я за рулём. Пад’язджаем з Ваяром да апошняга пе…

ХЛЕБ “ПЕРЕМОГА”

Канец сакавіка, Усходні фронт Украіны.

Я за рулём. Пад’язджаем з Ваяром да апошняга перад фронтам блокпаста.

– Забыли хлеб в магазине купить! – раптам успомніў Ваяр.

Блокпост. Спыняемся.

– Посмішка, – называю я актуальны на той момант пароль.

– Хлопці, візьміть хліб, – кажа ў адказ паліцэйскі.

– Дзякуй! – смеючыся згаджаюся я. – Мы як раз забылі ў краме хлеба купіць!

– То, може, вам ще треба? – кажа паліцэйскі і дастае нам са сваіх сусекаў яшчэ дзве буханкі.

Хлеб мяккі. Смачны. Больш белы, чым чорны. Толькі зрабіўшы здымак, я заўважыў слова “Перемога” высыпанае мукой. Мабыць валанцёры выпеклі гэты хлеб спецыяльна для фронту і прывезлі на блокпост.

КАЛІ ТЫ РОБІШ ДОБРУЮ СПРАВУ, УСЕ НАВОКАЛ ДАПАМАГАЕ ТАБЕ