27 ЛЮТАГА: ШТО ДАЛЕЙ РАБІЦЬ, КАБ ВЫЗВАЛІЦЬ БЕЛАРУСЬ?Частка 2Мне патрэбна было нейкае дзеянне. Я прос…

27 ЛЮТАГА: ШТО ДАЛЕЙ РАБІЦЬ, КАБ ВЫЗВАЛІЦЬ БЕЛАРУСЬ?
Частка 2

Мне патрэбна было нейкае дзеянне. Я проста адчуваў, што мне патрэбна нейкае дзеянне. Я не разумеў што мне трэба рабіць: ехаць ва Ўкраіну на вайну – бараніць Кіеў? Тады такая была сітуацыя – Кіеў мог…штурм Кіева. Я так вось бачыў. І Кіеў можа пасьць. Трэба было ехаць ва Ўкраіну.

2 дні я думаў. Было шмат прычын, мабыць, як у любога чалавека, не ехаць. 7 прычын я налічыў.

І ў выніку я прыняў рашэнне і пайшоў ва ўкраінскую амбасаду – запісаўся добраахвотнікам.

На наступны дзень мне патэлефанавалі і я, арганізавана ад украінскай амбасады ў Вільні, паехаў ва Ўкраіну.”

31 сакавіка 2023-га, “Кусь”

З інтэрв’ю байцоў батальена “Волат” палка Каліноўскага украінскаму медыя ТСН.