Я НА СОНЕЙКЕ ЛЯЖУ
Частка 2
У гэты час я канчаткова для сябе зразумеў, што калі ў пэўны момант я не задзейнічаны актыўна ў баі, рана прачнуўся і прыходзіцца чакаць, то
ГУКІ БОЮ ЎЗДЗЕЙНІЧАЮЦЬ НА МЯНЕ ЯК КАЛЫБЕЛЬНАЯ. Пад іх мне становіцца спакойна, лагодна і цягне ў сон. Так было і ў Лазавым, калі мы 4 гадзіны сядзелі нявыспаныя пад абстрэлам і чакалі. Так адбывалася і зараз.
Схаваны галінамі дрэў і кустоў, я пачаў драмаць, лежачы на зямлі і прыслухоўваючыся ці не выклічуць нас па рацыі.
Прайшоў нейкі час.
З дромы мяне вырвала раптоўна.
Блізкі разрыў! Я адчуў запах пораху. У вушах зазвінела. Паветра застлала дымам – вецер дзьмуў на нас з паўднёвага ўсходу.
Я хуценька ўскачыў, крыху пашкодзіўшы аб нешта да крыві далонь.
– У бліндаж! – крыкнуў я Б.., пабачыўшы, што яго не пашкодзіла…
Ужо седзячы ў бліндажы мы налічылі яшчэ пяць прылетаў. Білі не па нам – кожны наступны разрыў грымеў недзе бліжэй да дарогі і далей ад нас.