БАХМУТ НЕ АДПУСКАЕ.11 СТУДЗЕНЯ. ТАНКЧастка 1Мы вярнуліся на асноўную базу з надзеяй, што вось зараз …

БАХМУТ НЕ АДПУСКАЕ.
11 СТУДЗЕНЯ. ТАНК
Частка 1

Мы вярнуліся на асноўную базу з надзеяй, што вось зараз альбо назаўтра раніцай будзе аўтамабіль і мы зможам на ім выехаць на ратацыю.

Я зайшоў на штаб, павітаўся з Ш.. . Нішто не прадвяшчала нечаканасьцей, але Ш.. паведаміў:
– Для вас есть работа. Но она не совсем обычная. Нужно с “Милана” танк подбить.
– Ого! – здзівіўся я, ведаючы, што звычайна рускія танкі працавалі з адлегласьці ў некалькі кіламетраў у зоне недасягальнасьці нашага ПТУРа. Ды і навогул не ў зоне нашай бачнасьці. – А што за танк такі? – зацікавіўся я.

Танк аказаўся ўкраінскім Т-72.
Падчас бою за “пажарку”, што на ўсходнім краю Бахмута, ен з’ехаў у кювет і самастойна не змог выехаць. Экіпаж пакінуў яго і зараз танк стаяў у нейтральнай паласе: у 300 метрах ад “пажаркі”, якую занялі рускія і ў 300 метрах ад крайніх пазіцый ЗСУ.

Наш камандзір узгадніў на выкананне гэтага задання М.., як наводчыка з вопытам стральбы з “Мілана” і мяне з Ваяром як частку разліку. Я ўжо меў досвед працы з Міланам у якасьці зараджаючага. Ваяр прыяднаўся да нашага падраздзялення не так даўно і покуль не меў магчымасьці папрацаваць з Міланам – ведаў толькі тэорыю.

Не вельмі прыемная задача нас чакала. Адна справа знішчыць варожы танк і зусім іншая – свой. Але здаровы сэнс у гэтым быў. Мы пачалі збірацца зноў на мясакамбінат праз небяспечную пераправу. М.. быў там – яму павінны былі нейкім чынам паведаміць пра ягоны ўдзел у аперацыі.

(На фота: пакінуты ўкраінскі танк Т-72, 11 студзеня 2023-га, Бахмут)