*** Веска прашчураў (Дамашэвічы) *** Тут праходзіў гасцінец Варшава-Масква.Жыхары вескі, у тым ліку …

*** Веска прашчураў (Дамашэвічы) ***

Тут праходзіў гасцінец Варшава-Масква.

Жыхары вескі, у тым ліку мая прабабка Каця, звычайна называлі гэты шлях Гасцінец, Напалеонаўскі тракт, Екацерыненскі альбо Сувораўскі тракт.
Над гэтай дарогай заўседы, у гады ліхалеццяў, уздымаўся пыл ад ботаў захопнікаў:

1655 год – маскоўскае войска падчас руска-польскай вайны знішчыла драўляны замак у Мышы (зараз веска Старая Мыш).
1700-1721 годы – шведскія войскі падчас Паўночнай вайны нават кватэравалі нейкі час у Старой Мышы.
1771 год – рускія войскі на чале з Суворавым пад Сталовічамі разграмілі атрад Рэчы Паспалітай на чале з Вялікім гетманам Літоўскім Агінскім М.К.
1812 год – Напалеон крочыў на Маскву.
27 чэрвеня 1941-га года – немцы імкнуліся ў Маскву.

Зараз дарога не існуе. Яе ўчастак па полі за станцыяй яшчэ пару гадоў таму існаваў. Зараз яго, пасля аб’яднання зямель двух калгасаў, зааралі і цяжка ўявіць, няведаючы, што там праходзіў стары шлях.

(На фота: станцыя Дамашэвічы ўначы, красавік 2020-га. Тут калісьці праходзіла дарога па якой хадзілі экіпажы з Варшавы ў Маскву).

Клачко Аляксандр (з інстаграм @klasby84)
05 красавіка 2020-га, Баранавічы, Беларусь