* “Хлопцы, мне съезжать из Запорожья?” *02 траўня 2023-га, гандлёвы дом “Амстор” у Запарожжы.У “Сіль…

* “Хлопцы, мне съезжать из Запорожья?” *

02 траўня 2023-га, гандлёвы дом “Амстор” у Запарожжы.

У “Сільпо” прадуктаў на любы густ – быццам і няма вайны побач: ікра, рыба розных відаў, гатовая ежа, фрукты – у Баранавічах такой разнастайнасьці не памятаю, як тут.

Закупіліся, выходзім з касы. І тут незнаемая бабуля ціхім голасам нешта пытае ў Ваяра. Мо грошы? Той праходзіць міма – мабыць не пачуўшы ў чым справа.

Я спыніўся і ўважліва паглядзеў на яе прыслухоўваючыся.

– Хлопцы, скажите мне, может вы знаете: МНЕ СЪЕЗЖАТЬ ОТСЮДА? – звярталася да нас жанчына. – Каждый день ракеты взрываются. Русские сюда придут? Съезжать мне?

Мы былі апрануты ў вайсковую форму – мабыць гэта і стала прычынай звароту да нас з пытаннем акупуюць рускія Запарожжа ці не.

– Не, рускія сюды не прыйдуць, – адказаў я. – Не трэба нікуды з’язджаць. Хутка мы будзем у Крыму.

– Спасибо! Берегите себя! – пажадала нам жанчына.