“ХВАТИЛО УМА МАМЕ НЕ ГОВОРИТЬ”
5 красавіка 2023-га, вёска ў бахмуцкім раёне, тры кілометры ад лініі фронту.
Быў прылёт расейскага снарада ў жылыя дамы. Невялічкія языкі полымя злізваюць тое, што гарыць. Ідзе дым. Бела-шэры, быццам з дымахода, калі печку паліш. Ніхто не тушыць. На вайне, чамусьці, так.
Праз дарогу пашкодзіла другі дом (на фота) – ен без даху зусім. Узрыўной хваляй знесла шыфер і франтон. Страпільная сістэма стаіць цалкам аголеная.
Мужчына шоркаецца каля аднаго з вакон і адкідае ў бок сілікатную цэглу, што грудамі ляжыць ля сцяны дома. Гэта звычайны мірны жыхар сярэдняга ўзросту.
– Хватило ума маме не говорить. – падыйшла да яго жанчына – хутчэй за ўсё жонка.
– Аа? – не пачуў мужчына.
– ХВАТИЛО УМА МАМЕ НЕ ГОВОРИТЬ, – паўтарыла жанчына. Казала яна гэта без папроку. Спакойна.
Мабыць гэты дом належаў яе маці, якая з’ехала далей ад вайны. І яны, каб не хваляваць сталую жанчыну, не сталі казаць ей, што дом пашкодзіла прылетам.
Дом домам, але галоўнае, што тыя муж з жонкай жывыя.
Каторы раз прыходжу да высновы, што
МІРНЫМ НЕ МЕСЦА Ў ЗОНЕ БАЯВЫХ ДЗЕЯННЯЎ.