Частка 2
Спачатку мы ставілі “Мілан” непадалеку ад нашага акопу-шалашу. Але кожны раз К(арнэт) бракаваў яе і мы, па-крысе, асцярожна, перасоўваліся ў пошуках лепшай пазіцыі ў бок рускіх. Бліжэй да дарогі. Наша ахова перасоўвалася разам з намі на нейкай адлегласьці спераду.
Нарэшце Мілан быў выстаўлены (не першы і не апошні ў той дзень раз).
– Кто лопатку видел? – шэптам запытаў нас Б(рага), калі К(арнэт) чарговы раз пераўсталеўвай “Мілан” на новым месцы.
– Там ляжыць, – таксама, чамусьці шэптам, адказаў я.
У гэты момант пачуўся выхад снараду за некалькі кілометраў. Снарад прасвісцеў недзе ў паветры і разарваўся далека ад нас. Цэлілі не па нам. Мы заставаліся незаўважанымі ворагам.
– Кусь, снимай, но не выкладывай нигде пока. На 9 мая, – працягнуў шэптам Б(рага).
Чаму шэптам, бо адлегласьць да рускіх была даволі блізкая і громкая гутарка магла выдаць нашу пазіцыю.
– На 9 мая? – шэптам, не зразумеўшы, перазапытаў я.
– Ну, на НАШЕ 9 мая, – удакладніў Б(рага).
– Ну як? Маскіруем? – запытаўся я ў К(арнэта), які ўвесь гэты час вазіўся побач з “Міланам”.
– Да, вот это уже вроде кое-что, – прамуркатаў амаль неразборліва сам сабе пад нос у адказ К(арнэт) – настолькі быў сканцэнтраваны на выбары пазіцыі.