*Бой пад Гуляй Поле. Танк* (аповед 10)Частка 1Праз нейкі, адносна невялікі, час К(арнэт) паведаміў, …

*Бой пад Гуляй Поле. Танк* (аповед 10)
Частка 1

Праз нейкі, адносна невялікі, час К(арнэт) паведаміў, што на дарогу выехаў расейскі танк. Гэта быў Т-72. Ен ехаў ад расейскіх пазіцый. Ехаў, каб адпрацаваць па нашым хлопцам, што штурмавалі рускіх на суседнім полі.

Я не мог яго бачыць, бо выконваў іншую задачу з другога боку нашай лесапаласы.

Раптам, я пачуў з боку Мілана невядомы мне шум і убачыў ўспышку полымя там.

“Танк адпрацаваў па К(арнэту)!” – першая думка, якая прыйшла мне ў галаву.

І тут жа, праз секунду, я зразумеў, што гэта К(арнэт) адпрацаваў ракетай па танку.

Справа ў тым, што я ніколі раней не чуў як страляе Мілан. Гэта адносна ціхі гук. І, у параўнанні з сапагом, з яго можна страляць без выкарыстання тактычных навушнікаў.

К(арнэт) выстраліў без галасавога папярэджання (мы звычайна аглядаемся назад і крычым “пострэл”/”выстрал”, каб выпадкова не зачапіла рэактыўнай струей ад ракеты сваіх), таму для мяне гэта было нечаканнасьцю.

– Заряжай! Заряжай, Б(рага)! Заряжай!! – перайшоў я на расейскую мову ў экстрэмальнай сітуацыі.

Я зразумеў, што гэта выстраліў К(арнэт) і зараз трэба было скінуць пласціну з дротам ад старой ракеты з пускавой устаноўкі Мілана і зарадзіць новую ракету. А Б(рага) быў на 5 метраў бліжэй мяне да К(арнэта) .

Наступны стрэл не заставіў сябе чакаць. За ім – трэці, апошні. Ракеты скончыліся. Супраць брані ў нас заставаліся толькі два шведскіх гранатамета AT4.

Першая ракета зачапілася за чарот і, страціўшы кіраванне, не патрапіла ў танк.

Другая ракета трапіла ў башню расейскага танка. Але не прабіла яго.

Трэцяя ракета – па ей К(арнэт) сказаў, што 50/50 – дакладна ен не пабачыў ці трапіла, ці не.

Танк застаўся на хаду. Але! Заднім ходам ен вярнуўся па дарозе туды адкуль прыехаў і знік за халмом.