„Я іду абараняць краіну сваіх дзяцей. Я ня буду глядзець, як гінуць нявінныя дзеці, я хачу, каб усе дзеці жылі ў вольнай краіне“. І так ён пайшоў», — успамінае Тацяна.
Вадзіму Шатрову з пазыўным «Папік» было 43 гады. Ён нарадзіўся ў Воршы, але знайшоў сваю новую радзіму ва Ўкраіне. Калі ў 2022 годзе пачалася вайна, то Шатроў адразу вырашыў не заставацца ўбаку. Беларуса ня стала 26 чэрвеня 2022 году пад Лісічанскам.