*Бой пад Гуляй Поле. Артабстрэл па рускім* (аповед 11)На гадзінніку было каля 17:14.З перамоваў па р…

*Бой пад Гуляй Поле. Артабстрэл па рускім* (аповед 11)

На гадзінніку было каля 17:14.

З перамоваў па рацыі мы ведалі, што нашыя хлопцы, якія штурмавалі пазіцыі рускіх на суседнім полі, страцілі двух чалавек параненымі і ўзялі ў палон трох рускіх (паведамленне пра загінулага М(атвея) па рацыі не перадавалася).

Якія нашыя дзеянні далей?

Утрымоўваць шэрую зону не ўваходзіла ў нашу задачу. Ды і сэнсу ў гэтым не было. У той жа час і загаду адыходзіць мы яшчэ не атрымалі.

Мы разабралі Мілан. І я аднес адну з трыног ПТУРа да нашага першаснага акопа-шалаша, што знаходзіўся ў некалькіх сот метрах.

Зноў пачулася страляніна з рускай лесапаласы і я зрабіў некалькі стрэлаў з аўтамата ў тым накірунку. Ворага мы не бачылі, як і ен нас. Адкуль вядзецца агонь было не зразумела, але “хай падумаюць, што да нас ідзе падмога” – падумаў я.

Б(рага) мне потым сказаў, што нашы хлопцы і самі навастрылі вушы – адкуль і хто страляе з нашага тылу.

У 17:38 наша артылерыя пачала адпрацоўваць лесапаласу з рускімі, спрабуючы пры гэтым не зачапіць нас.

– В точечку блять! В точечку блять прям! Да-да-да-да-да! – пракаментаваў Ваўкалак чарговы разрыў снараду метрах у 200 ад нас на ўскрайку лесапаласы.

– Нормально, нормально! Зашел в посадку! – пракаментаваў прылет наступнага снараду Ваўкалак.