*Бой пад Гуляй Поле. Вынікі* (аповед 15)Частка 1У тым баі 03 кастрычніка 2022-га пад Гуляй Поле нашы…

*Бой пад Гуляй Поле. Вынікі* (аповед 15)
Частка 1

У тым баі 03 кастрычніка 2022-га пад Гуляй Поле нашы хлопцы, якія штурмавалі пазіцыі рускіх у той дзень, здолелі заняць першую лінію расейскіх умацаванняў, узяўшы ў палон трох расейцаў. А потым пакінулі яе, страціўшы аднаго пабраціма забітым і чацверых параненымі.

Адзін расейскі танк быў выведзены са строю.

Ніхто з нашай групы засады, як ні дзіўна (цьфу-цьфу-цьфу), не пацярпеў.

Неба над пікапам было зорным. Месяц асвятляў нам дарогу. Свежы, амаль начны, вецер, абдзімаў нас на хуткасьці руху аўтамабіля, застаўляў паежвацца.

Мы ледзь трымаліся на хуткасьці па бездарожжу і, толькі нейкім цудам, не вываліліся з машыны. Мы выканалі сваю задачу і вярталіся жывымі на базу!