СКАРБ
Спадчына
Ад прадзедаў спакон вякоў
Мне засталася спадчына;
Паміж сваіх і чужакоў
Яна мне ласкай матчынай.
Аб ёй мне баюць казкі-сны
Вясеннія праталіны,
І лесу шэлест верасны,
І ў полі дуб апалены.
Аб ёй мне будзіць успамін
На ліпе бусел клёкатам
І той стары амшалы тын,
Што лёг ля вёсак покатам;
І тое нуднае ягнят
Бляянне-зоў на пасьбішчы,
І крык вароніных грамад
На могілкавым кладзьбішчы.
І ў белы дзень, і ў чорну ноч
Я ўсцяж раблю агледзіны,
Ці гэты СКАРБ не збрыў дзе проч,
Ці трутнем ён не з’едзены.
Нашу яго ў жывой душы,
Як вечны светач-полымя,
Што сярод цемры і глушы
Мне свеціць між вандоламі.
Жыве з ім дум маіх сям’я
І сніць з ім сны нязводныя…
Завецца ж спадчына мая
Ўсяго Старонкай Роднаю.
1918, Янка Купала
Вывучаем матчыну мову разам
#матчынамова
@volnyja
@shodklochko
Паглядзець новы (2020) моцны фільм пра Янку Купалу, у якім раскрываюцца асноўныя вехі жыццёвага і творчага шляху паэта, якія супалі з найбольш трагічнымі падзеямі XX стагоддзя можна тут:
https://www.google.com/url?sa=t&source=web&rct=j&opi=89978449&url=https://lordfilm.film/8337-kupala-2020.html&ved=2ahUKEwjgluS8hv3_AhUFRfEDHSP0DZgQFnoECDUQAQ&usg=AOvVaw3cmCqqA_0cvXg_nBrTRL7h
Фільм прасякнуты беларускасьцю.
Публічна паказ фільму адбыўся толькі адзін раз на маскоўскім кінафестывалі ў 2020-м годзе, пасля чаго не дэманстраваўся з палітычных прычын.