*СПГ-9. Кусевы жарты* (аповед 6)
Частка 2
Частка 2
Жарт 1. Р(оў)
Мы пачалі ўспамінаць падрабязнасьці – хто і дзе быў падчас прылета. І, само сабой, успомнілі Р(ова), які папярэджваў нас аб небяспецы і, літаральна за 5 хвілін да прылету, сышоў у падвал.
– Так, усе зразумела! Р(оў) прыйшоў да нас. Паглядзеў, што нас тут сабралася 6 чалавек і перадаў рускім нашы каардынаты. – пачаў прыдумляць я. – Пасля гэтага сышоў у падвал, каб самога не зачапіла!
Р(оў) з сур’езным выглядам спрабаваў аспрэчыць гэтае “меркаванне”, але тым самым яшчэ больш дадаў камічнасьці агучанага мною развіцця падзей.