*СПГ-9. Кусевы жарты* (аповед 6)Частка 3Жарт 2. Бобр- Р(оў), я жартую, – сказаў я яму.А потым дабаві…

*СПГ-9. Кусевы жарты* (аповед 6)
Частка 3

Жарт 2. Бобр

– Р(оў), я жартую, – сказаў я яму.

А потым дабавіў:

– Вось з Р(овам) я пайду на любое баявое і буду трымацца бліжэй да яго – ен адчувае, калі прыляціць снарад і своечасова папярэдзіць пра гэта словам альбо дзеяннем.

– А вось з Бабром я больш нікуды не пайду – ен прыцягвае снарады! – змяніў я тэму. – Калі б не Бобр, то і прылета не было б, – жартаваў я, мабыць няўдала.

Зразумеў я гэта па выразу твару звычайна таварыскага Бабра. Ен прамаўчаў і я, прыабняўшы яго, сказаў, што гэта жарт і, безумоўна я з ім не буду баяцца хадзіць разам на баявыя.

Яшчэ дзень-два Бобр быў з намі, нават выязжаў на пазіцыю, дзе Г(ідра) вучыў яго на планшэтыста ў разліку сапага.

Але галаўныя болі зрабілі свае і яго адправілі на датэрміновы адпачынак у тыл.

Пасля вяртання праз месяц ен ужо не быў прыняты ў ПТРК па рашэнню камандзіра і выконваў абавязкі сувязіста. Чым быў вельмі не задаволены і выглядаў у першы час даволі панура.

#апавяданніКУСЬ