*СПГ-9. Кусевы жарты* (аповед 6)Частка 1Пасля агледзін месца прылету і пераносу зброі ў падвальнае п…

*СПГ-9. Кусевы жарты* (аповед 6)
Частка 1

Пасля агледзін месца прылету і пераносу зброі ў падвальнае памяшканне, мы пачалі абмяркоўваць падрабязнасьці здарэння.

Я не разумеў якім чынам у адно імгненне апынуўся ля сцяны ў 5 метрах ад таго месца, дзе знаходзіўся ў момант прылета. Магчыма мяне хтосьці адштурхнуў?

Але ні Д(жон), ні Ваяр не памяталі, каб яны мяне адштурхоўвалі да сцяны.

Далей размова перайшла на дзіўнае супадзенне з Р(овам), які літаральна за 5 хвілін да прылету вярнуўся ў бяспечны падвал.

Гэта, а таксама тое, што беднаму Бабру адзінаму з нас не пашанцавала атрымаць кантузію (да таго ж у трэці раз на гэтай вайне) стала прычынай маіх жартаў. Спадзяюся бяззлобных для хлопцаў.

#апавяданніКУСЬ