КВЕТКІЦі трэба нам жах,Катаванні, арэсты?Мо ціха б сядзелі Ў сваёй кануры?Мо і сядзелі б,Калі не ўпа…

КВЕТКІ

Ці трэба нам жах,
Катаванні, арэсты?
Мо ціха б сядзелі
Ў сваёй кануры?

Мо і сядзелі б,
Калі не ўпарта,
Нават са злосцю
Нам плюнулі ў твар!

Нас падманулі
І моцна пабілі
А потым, як бульбу,
Кінулі ў склеп!

Хтосьці спужаўся
І адступіўся,
Згрызены “крысай”,
А мы – прараслі!

Мы зацвіцем
Прыгожымі КВЕТКАМІ
На полі краіны
Цудоўнай сваей!

Лепшыя з нас –
Замест угнаення.
А “чорнае ліха” –
То камяні.

Ня месца ім тут
На нашай зямлі!

Жыве Беларусь!

Аляксандр Клачко, 04.12.2020

Вывучаем матчыну
мову разам
#матчынамова
@volnyja
@zrabiKUS