18 жніўня 2023-га года ў Вільні адбылася прэс-канферэнцыя з літоўскімі медыя прадстаўнікоў беларуска…

18 жніўня 2023-га года ў Вільні адбылася прэс-канферэнцыя з літоўскімі медыя прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасьці па тэме “Праблемы беларускіх уцекачоў у Літве”.

Ад суполкі “Вольныя беларусы Вільні” выступілі Аляксандр Клачко і Максім Капран.

Выступ Аляксандра “Кусь” Клачко (з літоўскім дубляжом):

https://youtu.be/yTzxEpkDz5U

“Лаба дена! Прывітанне, удзельнікі канферэнцыі.

Я – беларускі добраахвотнік. Таксама я з’яўляюся сябрам суполкі “Ліцвіны”. І тут я выступаю ад імя ініцыятывы “Вольныя беларусы Вільні”. Я вельмі ўдзячны Літве, яе грамадзянам за тое, што далі магчымасьць у канцы 2020-га года мне асабіста і маім суграмадзянам праз гуманітарны калідор трапіць у Літву, бо альтэрнатыва для мяне, удзельніка мірнага пратэста супраць рэжыму Лукашэнка, была турма беларуская.

Я хачу адзначыць, што Беларусь – гэта не Расея. Беларусь сення акупавана двойчы. Першая акупацыя – гэта антыбеларускім рэжымам Лукашэнкі. Другая акупацыя – гэта імперскай Расеяй.

Абодва акупанты – рэжым Лукашэнкі і імперская Расея сення і да гэтага часу спрабавалі вынішчыць усе беларускае. Сьцерці мяжу паміж беларусамі і рускімі, сьцерці нашу ідэнтычнасьць.

Сення беларусам быць цяжка. Скажу так. У любой краіне свету стаўленне да беларусаў пасля таго як рэжым Лукашэнкі даў дазвол без маей згоды, без згоды сапраўдных беларусаў, на ўварванне расейскай арміі ва Ўкраіну, стаўленне да беларусаў ва ўсім свеце стала пагоршвацца.

Я, як беларус, бачу галоўную пагрозу для незалежнасьці і будучыні існавання Беларусі пагрозай нумар адзін я бачу імперскую Расею. Рэжым Лукашэнкі ў гэтым плане – пагроза нумар два.

Гісторыя беларусаў і літоўцаў. Таксама, я лічу, часткі ўкраінцаў – гэта наша супольная гісторыя. І перацягваць коўдру ў гэтым пытанні камусьці з нас на сябе – я лічу гэта не правільна. Мы бачым што сення адбываецца, калі так робіць імпеская Расея, якая лічыць, што Беларусі і Ўкраіны не існавала. Што Ўкраіна – гэта “памылка Леніна”, а Беларусь – гэта частка Расеі.

Нашы продкі, нашы агульныя продкі, ні з кім так не змагаліся як з Масквой. Разам. Плячо да пляча. І тое самае я хачу бачыць сення. Мы, беларусы, я ў першую чаргу кажу за сябе, першымі возьмем у рукі зброю, калі рускі свет са зброяй у руках прыйдзе на тэрыторыю Літвы. Возьмем зброю, каб бараніць.

Я, як беларус, прыму любое рашэнне Літвы ў адносінах да беларусаў. Бо я лічу, што кожная краіна, кожная нацыя мае права на абарону сваіх нацыянальных каштоўнасьцей. Але хачу, каб гэтае рашэнне было ўзвешаным і дыктавалася не сіюмінутнымі момантамі, а перспектывай узаемных адносін у будучыні – у будучыні, калі Беларусь стане вольнай і тыя беларусы, якія змагаюцца сення за вольную незалежную Беларусь будуць будаваць будучыню вольнай Беларусі і будаваць адносіны са сваімі суседзямі.

І ў канцы я скажу так, словамі свайго пабраціма. Многія непаразуменні ўзнікаюць ад таго, што мы шмат чаго не ведаем адзін пра другога. Як кажа мой пабрацім: “Трэба размаўляць!”

Ачу Ліетува! Дзякуй вялікі за тое, што вы робіце і зрабілі для нас – беларусаў.”

Аляксандр “Кусь” Клачко, сябра суполкі “Вольныя беларусы Вільні”, 18.08.2023-га
Zoom Кіеў – Вільня

Глядзець канферэнцыю цалкам.

18 жніўня 2023-га года ў Вільні адбылася прэс-канферэнцыя з літоўскімі медыя прадстаўнікоў беларускай грамадзянскай супольнасьці па тэме “Праблемы беларускіх уцекачоў у Літве.

Ад суполкі “Вольныя беларусы Вільні” выступілі Аляксандр Клачко і Максім Капран.…