“Хацеў бы расказаць пра вельмі добрую гісторыю. Гэта фотавыстава “З Украінай у сэрцы” прысвечаная беларускім Героям загінуўшым ва Украіне, якая зараз праходзіць у горадзе Буча ў будынку раённай дзяржаўнай (ваеннай) адміністрацыі. На фатаграфіі новы экспанат прысвечаны яшчэ аднаму беларускаму Герою, Вадзіму Шатрову, пазыўны Папік. Гэты экспрнат з’явіўся ў нас дзякуючы ягонаму пабрацімаму беларускаму добраахвотніку Аляксандру Клочко, які даў нам інфармацыю пра Героя і аплаціў выдаткі звязаныя з вырабам экспаната. Таксама хацеў падзякаваць літоўскаму добраахвотніку пазыўну Дантыст ваюючага ў беларускім падраздзяленні за дапамогу з дастаўкай экспаната. Героі жывыя, пакуль пра іх жыве памяць! Слава Героям!”
Аляксей Францкевіч фонд “Вільна Беларусь”, 25.08.2023, Кіеў.