У Вільні 25 студзеня прайшлі ўрачыстасьці да гадавіны паўстаньня 1863–1864 гадоў з удзелам прэзідэнт…

У Вільні 25 студзеня прайшлі ўрачыстасьці да гадавіны паўстаньня 1863–1864 гадоў з удзелам прэзідэнтаў Літвы, Польшчы, Украіны і Святланы Ціханоўскай.

Урачыстая частка мерапрыемства на могілках Расу адзначылася пераважнай колькасьцю беларусаў – бел-чырвона-белыя сцягі луналі тут паўсюль.

Сярод удзельнікаў была адносна вялікая колькасьць беларускіх ветэранаў Літвы: публічных і непублічных.

Падчас мерапрыемства яны акцэнтавалі ўвагу прысутных, у тым ліку прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, што ў расейскім палоне з 26.06.2022 года знаходзяцца два беларускіх добраахвотніка: Ян “Тромблі” Дзюрбейка і Сяргей “Клешч” Дзёгцеў. Іх лёс дакладна невядомы.

#беларусьбудзевольнай