Адчуваньне, што знаходзішся на ўзбочыне працэсаў, звязаных з прыняцьцём рашэньняў і размеркаваньнем …

Адчуваньне, што знаходзішся на ўзбочыне працэсаў, звязаных з прыняцьцём рашэньняў і размеркаваньнем такіх патрэбных на Нацыянальны супраціў рэсурсаў.

І гэта тычыцца не толькі працэсаў, калі пытаньні беларусаў вырашаюцца без удзела саміх беларусаў, як гэта адбылося з умовамі апошняга вызваленьня палітвязняў. Але і пытаньняў, звязаных з супрацівам і бяспекай у саміх дэмсілах.

На фоне гэтага учынак Мікалая Статкевіча выклікае ў мяне павагу і поўнае паразуменьне матывацыі чалавека, які ведае што барацьба – гэта гатоўнасьць ахвяраваць і рызыкаваць многім для дасягненьня мэты, якую большасьць лічыць недасягальнай і таму не разумее яго.

Удзячны таксама тым палітвязням, якія гучна заявілі, што воля – гэта, ў тым ліку, права дыхаць вольным паветрам на сваёй зямлі.

Нагадаю,тым, хто забыўся альбо, нават, не ставіць перад сабой такую мэту, у першую чаргу сярод дэмсіл:

– Наша мэта не вызваленьне тысячы палітвязняў. Наша мэта – вызваленьне мільёнаў беларусаў унутры і па-за межамі Беларусі ад нелегітымнага рэжыма лукашэнкі і гібрыднай акупацыі расеі.

Беларусь будзе вольнай.