Для мяне добраахвотнік – сінонім слову “вольны чалавек”. Той, які дзеля волі пайшоў на рызыку без пр…
09.09.2025Клачко Аляксандр Кусь

Для мяне добраахвотнік – сінонім слову “вольны чалавек”. Той, які дзеля волі пайшоў на рызыку без прымуса.
Ёсьць, на маю думку, вялікая розніца паміж звычайным вайсковаабавязаным, кантракнікам, які служыць за грошы і баявым добраахвотнікам. Гэта розніца, як мінімум, у моцнай ідэалагічнай матывацыі. Як правіла, для беларускіх добраахвотнікаў, якія прайшлі праз баявыя дзеяньні, характэрны дзве асноўныя ідэалагічныя матывацыі: вызваленьне Беларусі альбо абарона Украіны. Гэтыя матывацыі могуць як суіснаваць разам у адным байцу, так і матывацыя “абарона Украіны” можа існаваць самастойна, выключаючы матывацыю “вызваленьне Беларусі”. Галоўная аб’ядноўваючая рэч гэтых двух матывацый – агульны вораг незалежнасьці Беларусі і Украіны – імперская расея. Але гэта ўжо асобная тэма.
Мы выконваем свае задачы, не для таго, каб нас не пасадзілі ў турму за ўхілянства. І не для таго, каб “было чым карміць сваю сям’ю”. Як гэта робіць значная колькасьць лукашысцкіх “жаўнераў”. Гэтыя, паднявольныя, тэарэтычна могуць выканаць любы, нават злачынны, загад, бо для іх галоўнае не трапіць у турму і не згубіць сваю “чарку-шкварку”. Такія могуць пайсьці і супраць свайго народа. Асабліва, калі народ не мае зброі, безабаронны. 2020 год гэта паказаў.
Большасьць з нас, добраахвотнікаў, наўрадці выканае загад, які супярэчыць нашым мэтам.
Мне недастаткова сказаць: “не хадзі на чырвонае святло”. Мне важна патлумачыць чаму я не павінен гэта рабіць. Мне важна разумець наступствы парушэньня гэтага правіла, каб ведаць у якіх абставінах дапушчальна парушыць яго: напрыклад, для захаваньня чалавечага жыцьця, калі я вязу ў лякарню цяжка хворага.
Пагаджуся, што ёсьць жаўнеры, якім тактычная свабода ў шкоду. Якім трэба пастух і кантроль.
Так і на полі бою, мне важна разумець агульную абстаноўку і стратэгічную задачу, якую нельга змяніць. Пры гэтым я падтрымліваю тактычную свабоду ў дасягненні мэты. Мне патрэбна яснасць алгарытму дзеянняў, каб забяспечыць выкананне задач нават у выпадку паранення ці гібелі камандзіра.
Так і з нашымі уваламі. Мне не трэба пастух. Мне проста трэба ведаць калі і дзе я мушу быць для выкананьня задачы. У сваю чаргу гатовы паведамляць аб сваіх планах і месцазнаходжаньні.
Пры гэтым пагаджуся, што ёсьць добраахвотнікі, асабістыя якасьці якіх патрабуюць пастуха, які іх мусіць кантраляваць.
Курсант жа любіў прытрымлівацца “ваеншчыны” без уліку нашых асабістых якасьцяў ці, калі казаць больш груба “салдафоншчыны”. Магчыма, гэта і ёсьць вайсковая дысцыпліна, з якой я раней ніколі не сутыкаўся. Але я не бачыў як для сябе асабіста, так і для баявога духу нашага падроздзела ПТРК сэнса ў нашым безвылазным празябаньні на прыфрантавой базе ў Вільнянску падчас ратацыі.
Куды больш карысьці я бачыў у магчымасьці трапіць у новае месца, паехаць ў Львоў ці ў Карпаты, атрымаць новыя веды (я па сваёй ініцыятыве падчас двух ратацый запар, прайшоў ў “Борывітэры” курсы картаграфіі і БПЛА), заняцца сваім псіхалагічным і фізічным здароўем, палекаваць зубы, здаць аналізы падчас ратацыі.
Усё гэта, як глыток свежага паветра альбо як перазагрузка, дазваляла з новымі сіламі і матывацыяй вяртацца ў зону баявых дзеяньняў для выкананьня пастаўленых задач.
Таму пагроза Курсанта, выказаная праз Д(жона) зменшыць нам і без таго мізерны час адпачынку ў Кіеве, падштурхоўвала мяне да бунтарскіх думак.