“Роўна 10 года таму баронячы Украіну аддаў свае жыцце першы беларускі добраахвотнік Алесь Чаркашын. …

“Роўна 10 года таму баронячы Украіну аддаў свае жыцце першы беларускі добраахвотнік Алесь Чаркашын. Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне загінулі яшчэ болей 50 беларускіх ваяроў і іх колькасць павялічваецца. Нажаль на сеняшні дзень можна канстатаваць што нягледзячы на ўсю сваю ахвярнасць і актыўны ўдзел у абароне Украіны беларускія добраахвотнікі застаюцца тут неабароненымі ў сваіх правах. Мала хто можа атрымаць від на жыхарства, толькі адзінкі атрымалі ўкраінскае грамадзянства, практычна ніводная сям’я ці сваякі не атрымалі пасмяротныя выплаты. Для беларускіх ваяроў ва Украіне сустракаюцца розныя бюракратычныя прыпоны. Новае заканадаўства пра грамадзянства як бы адмыслова абмінае беларусаў і гэта пры тым што беларускія добраахвотнікі былі самай буйной этнічнай групай сярод замежнікаў. Ці гэта такая падзяка ад Украінскай дзяржавы за дзясяткі нашых палеглых у яе абароне? Хоча верыць што гэта будзе выпраўлены, але верыцца нажаль з цяжкасцю…” – беларускі добраахвотнік палка Каліноўскага “Эрнэст”.

https://www.facebook.com/share/p/1BUkivcwwC