“Карпацкі Ёмп” пад Івана-Франкоўскам.На старт пахода з дыстанцыяй 16 км мы спазніліся праз доўгую пр…
26.08.2025Клачко Аляксандр Кусь

“Карпацкі Ёмп” пад Івана-Франкоўскам.
На старт пахода з дыстанцыяй 16 км мы спазніліся праз доўгую праверку на польска-украінскай мяжы, таму пайшлі асобна са спазненьнем.
Адлегласьць далася мне даволі лёгка – у крыві адчуваўся запал. Да фізічнай нагрузкі, свежага паветра, мясцовых краявідаў і прымяненьня навыкаў банальнага арыентаваньня на мясцовасьці дадалася цікавая размова з маім пабрацімам з палка Каліноўскага, які стартаваў разам з намі.
На фінішы нас чакаў абед, вогнішча і песні пад гітару ад украінскай франтавой спявачкі і аўтаркі песень Хрысьціны Панасюк.
Наступны дзень быў прысвечаны гульням. Нечакана для самога сябе я заняў другое месца ў дартсе і першае ў корнхоле (гэта калі трэба мяшочкамі патрапіць у дзірку). (Чамусьці падчас гульні ў корнхол адчуў найбольшы азарт). Пазнаёміўся з новай для сябе гульнёй – петанкам. Раз стрэліў з лука, але сарваў цеціву і больш не спакушаў лёс. Жадаючыя сярод вайсковых ветэранаў і валанцёраў маглі пакатацца на конях альбо, аблачыўшыся ў мяккія даспехі, пабіцца ў своеасаблівым турніры, абараняючыся шчытом і наносячы ўдары нетраўмуючай палкай.
Благадзейнай мэтай “Карпацкага Ёмпа”, арганізаванага дабрачыннай арганізацыяй “Янко”, было сабраць сродкі на шчэлева-тваравыя імплантаты для параненых украінскіх вайскоўцаў у межах праекта «Лекары для герояў».
Але, акрамя гэтага, такога рода мерапрыемствы дазваляюць наладзіць і замацаваць гарызантальныя сувязі з актывістамі ветэранскай і валанцёрскай тэматыкі.
Акрамя новых знаёмстваў, некаторыя з удзельнікаў з украінскага боку ледзь не ўпершыню пачулі беларускую мову ад беларускага добраахвотніка. Даведаліся “чаму з Беларусі ракеты ляцяць” і што трэба, каб гэтага больш не было.
Разам з кіраўніцай Місіі дэмсіл Беларусі ва Украіне Святланай Шацілінай узнялі і абмеркавалі з Раднік-Упаўнаважаным Прэзідэнта Украіны па пытаннях рэабілітацыі ўдзельнікаў баявых дзеянняў Вадзімам Свірыдэнка тэму бар’ераў з якімі сутыкаюцца беларускія добраахвотнікі ва Украіне. Закранулі і тэму валанцёраў.