Рашэнне Каардынацыйнай Рады аб зацьвярджэнні складу Камісіі па вайсковым накірункуКаардынацыйная Рад…

Рашэнне Каардынацыйнай Рады аб зацьвярджэнні складу Камісіі па вайсковым накірунку

Каардынацыйная Рада зацьвердзіла склад прадстаўнікоў у Камісію па вайсковым накірунку. У яе склад увайшлі:
— Аляксандр Клачко (Блок Воля)
— Віталь Лакотка (Каманда Латушкі і Руху “За Свабоду”)
— Павел Мар’еўскі (Еўрапейскі выбар)
— Аляксандр Камісараў (Незалежныя Беларусы)

Ініцыятыва аб галасаванні па зацьвярджэнні складу камісіі была прапанавана спікерам КР Арцемам Бруханам і падтрымана групай дэлегатаў з 12 чалавек.

Вынікі галасавання наступныя:

Так — 46
Супраць — 0
Устрымаўся — 1
Кворум прысутнічае — 47 з 77 дэлегатаў.

Удзел па фракцыях наступны:
— Каманда Латушкі і Рух “За Свабоду”: 22 з 28
— Беларусы: 1 з 13
— Незалежныя Беларусы: 7 з 8
— Еўрапейскі выбар: 7 з 8
— Моладзевы наступ: 0 з 8
— Наша Справа / БХД: 3 з 6
— Блок Воля: 5 з 5
— Хопіць баяцца: 2 з 3
— Пазафракцыйныя дэлегаты: 0 з 1

У адпаведнасці з рашэннем Камісіі па пытаннях Статута і іншых унутраных дакументаў КР, Камісія па вайсковым накірунку не з’яўляецца камісіяй Каардынацыйнай Рады ў значэнні, выкладзеным у Статуце і Палажэнні аб камісіях КР.