Ці запатрабаваны паліграф у Каардынацыйнай радзе 3-га склікання?
На гэта пытанне дасьць адказ ініцыятыва Камісіі КР па Нацыянальнай і рэгіянальнай бяспецы і фракцыі “Воля”.
У рамках рэалізацыі ініцыятывы створана Працоўная група КР па распрацоўцы праграмы ўкаранення паліграфных праверак для чальцоў Каардынацыйнай рады і яе адказных супрацоўнікаў.
Кіраўніком Працоўнай групы прызначаны дэлегат фракцыі “Воля” Генадзь Манько, як чалавек, які прайшоў профільнае навучанне і маe досвед працы з паліграфам.
Чальцамі ў першапачатковы склад Працоўнай групы ўвайшлі: – дэлегат ад фракцыі “Воля” Аляксандр Кабанаў; – дэлегат ад фракцыі “Воля” Аляксандр Клачко; – памочнік дэлегата фракцыі “Воля”.
Учора адбылося першае паседжанне ПГ. Нажаль, ад іншых фракцый і камісій КР не паступіла заявак на далучэнне сваіх прадстаўнікоў у створаную ПГ.
Што гэта? Вялікі давер да фракцыі “Воля”ці нешта іншае пакажа час.