![](https://belkorpus.info/ipicheet/2025/02/prajshou-1-tydzen-paslya-shturma-my-zaehali-u-kramatorsk-na.jpeg)
Прайшоў 1 тыдзень пасля штурма. Мы заехалі ў Краматорск на камандны пункт.
Там праходзіла нарада-навучанне, на якой мы упершыню пачулі, якую ролю нашаму разліку сапага адводзілася падчас штурма 2 красавіка: па задумцы ўкраінскага камандавання мы павінны былі “чаргаваць” ажно пакуль у мінамётчыкаў і АГС не скончыцца боезапас. Гэта павінна было адбыцца, па плану, пасля захопу пазіцыі Нью-Ёрк-4. І тады мы павінны былі накрыць рускіх агнём з сапага.
Усё добра, адзінае, што гэты план упершыню пачуў ні то што я, Ваяр і Бача, але і камандзір нашай змены Д(жон). Мы толькі мнагазначна пераглянуліся між сабой.
Што гэта было? Памылка кіравання, альбо наша самаўпраўства? Унутры сваёй каманды мы засталіся пры сваім меркаванні. Не хочацца думаць да чаго прывяла б такая незлажанасьць дзеянняў ва ўмовах паспяховага штурму.
На маю думку, добры жаўнер – той, які здольны выконваць пастаўленую задачу нават пры страце камандавання. А для гэтага жаўнеру неабходна ведаць мінімальна неабходныя дэталі для разумення сваёй ролі ў агульным плане аперацыі.
Не валодаючы планамі на нас камандавання. Ва ўмовах відавочнага (для нас) дэфіцыта карэгоўшчыкаў. Мы прынялі тактычна вернае рашэнне падтрымаць сваіх агнём з дапамогай дасяжнага нам карэгоўшчыка – Марпеха.
10 лютага 2025, Вільня