Навіны
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.2Я апускаю падрабязнасьці нашых дыскусій падчас зверкі…
*
Бахмут. Люты.Працоўныя будніаповед 17частка 8.1Каліброўка прыцэлаКаліброўку мы рабілі разы тры. Два …
*
Бліжэйшыя нашыя набажэнствы. Заўтра 21.09 субота. 9.00 – Літургія на украінскай мове. 18.00 – Вячэрн…
*
https://belsat.eu/82334294/u-varshave-adkrylasya-vystava-plakata-prysvechanaya-salidarnasci-z-naroda…
*
Горад Бога | Cidade de Deus | 2002Горадам Бога называюць адзін з раёнаў Рыа-дэ-Жанэйра, дзе пануюць …
*
Кінапрагляд з удзелам рэжысёра24 верасня ў Варшаве адбудзецца паказ дакументальнага фільму Аляксея …
*
Если какие-то божества из различных мифологий существуют, то пожалуйста обосцыте этих двоих гондонов…
*
Как лукашенко санаторий в Кисловодске продавал!https://youtu.be/TGXMmFxKIJ8Наше новое расследование …
*
20 верасня 1945 г. у Менску адкрылі выставу пра жыццё і творчасць Янкі Купалы. Тады частка калекцыі…

СПГ-9. Самы дрэнны праднавагодні дзень (аповед 9)Б(іг) і (Ажына)Распавяду яшчэ адну гісторыю са штур…

*

СПГ-9. Самы дрэнны праднавагодні дзень (аповед 9)
Б(іг) і (Ажына)

Распавяду яшчэ адну гісторыю са штурма таго дня, пачутую па рацыі і потым дапоўненую ўражаннямі саміх байцоў увечары на базе.

Гісторыя гэта паказвае, што на вайне бываюць розныя сітуацыі – і памылкі і поспех, і дылетанства і прафесіяналізм, і подзвігі і слабасьць. Але самае галоўнае – тое як чалавек пераадольвае гэтыя сітуацыі – гэта самае галоўнае. Бо няма таго, хто не робіць памылак. Як няма таго, хто не баіцца ніколі.

Калі штурм не завяршыўся поспехам і нашы адкаціліся, то высветлілася, што частка хлопцаў былі дэзарыентаваны на мясцовасьці.

Для мяне вялікім адкрыццем было, што не кожны штурмавік меў з сабой усталяваную крапіву (праграму, з дапамогай якой, у тым ліку, можна вызначыць свае месцазнаходжанне на мясцовасьці без інтэрнэту).

Б(іг) і (Ажына) згубіліся. Яны ўкрыліся ў прыватным доме пад шквальным агнем рускіх. У іх была рацыя, але яны не маглі назваць свае каардынаты для аказання дапамогі, бо… проста не ведалі іх.

Я магу памыліцца, але спалоханы голас па рацыі: “По нам ведут огонь! Массивный обстрел! По нам ведут огонь! Нужна помощь! Нужна помощь!” належаў, хутчэй за ўсе, (Ажыне).

Пасля таго, як неяк высветлілі прыкладнае месцазнаходжанне хлопцаў, туды на ўкраінскай бране настолькі блізка як дазвалялі ўмовы бою, пад’ехалі хлопцы са штабу Волата і выцягнулі нашых.

Пасля, увечары на базе, (Ажына) расказваў свае ўражанні: “Мне никогда не было так страшно, как в тот момент. Я думал, что не выживу.”

Мы меркавалі, што пасля такога эмацыйнага стрэсу (Ажына) сыйдзе са штурмавікоў і, у лепшым выпадку, перавядзецца ў больш спакойнае падраздзяленне.

Але хлопцы малайцы – ваююць. (Ажына) дагэтуль, праз 10 месяцаў, штурмавік. Б(іг) таксама штурмуе расейскія пазіцыі і нават ўзначальвае пяцерку. (Дарэчы зараз ен побач са мной на адпачынку).

Я ўчора пачуў ад Г(онта) (хлопца з ягонай пяцеркі), злавіўшага не адну кулю ў левае плячо гэтым летам падчас штурма расейскіх акопаў, што ен рады служыць пад камандаваннем Б(іга).

Тое, што не ламае нас – робіць нас мацнейшымі.