Я за рулём. Пад’язджаем з Ваяром да апошняга перад фронтам блокпаста на выяздзе са Славянска.
– Забыли хлеб в магазине купить! – раптам успомніў Ваяр.
Блокпост. Спыняемся.
– “Посмішка”, – называю я актуальны на той момант пароль.
– Хлопці, візьміть хліб, – кажа ў адказ украінскі паліцэйскі.
– Дзякуй! – смеючыся згаджаюся я. – Мы як раз забылі ў краме хлеба купіць!
– То, може, вам ще треба? – кажа паліцэйскі і дастае нам са сваіх сусекаў яшчэ дзве буханкі.
Хлеб мяккі. Смачны. Больш белы, чым чорны. Толькі зрабіўшы здымак, я заўважыў слова “Перемога” высыпанае мукой. Мабыць валанцёры выпеклі гэты хлеб спецыяльна для фронту і прывезлі на блокпост.
КАЛІ ТЫ РОБІШ ДОБРУЮ СПРАВУ, УСЁ НАВОКАЛ ДАПАМАГАЕ ТАБЕ.
04 красавіка 2023, Мінькіўка