Дарагія сябры, вітаем вас у нашай супольнасьціРады падзяліцца важнай навіной — мы стварылі дабрачынн…

Дарагія сябры, вітаем вас у нашай супольнасьці

Рады падзяліцца важнай навіной — мы стварылі дабрачынную ініцыятыву “Росквіт”, якая будзе займацца дапамогай ветэранам і іх сем’ям. Супольнасьць, дзе ветэраны і іх сем’і змогуць знайсці падтрымку, разуменне і дапамогу.

Чаму гэта важна?
Вяртанне да мірнага жыцця — няпросты працэс, і лепш усяго яго разумеюць толькі тыя, хто сам прайшоў праз гэта. Наша ініцыятыва аб’ядноўвае людзей, якія ведаюць гэтыя выпрабаванні са свайго ўласнага досведу. Мы ведаем, што значыць адаптавацца, шукаць сваё месца, адчуваць боль і зноў вучыцца жыць у спакоі.

Што мы робім?
Псіхалагічную і эмацыйную падтрымку ветэранаў і іх сем’яў.
Дапамогу з адаптацыяй да мірнага жыцця.
Юрыдычныю і сацыяльную дапамогу.
Стварэнне супольнасьці, дзе кожны і кожная можа знайсьці разуменне і падтрымку.

Калі вам патрэбна падтрымка ці вы хочаце далучыцца да ініцыятывы, пішыце нам. Разам мы можам больш!