Былы добраахвотнік-каліновец Аляксандр Клачко 18 снежня 2024 выйшаў на адзіночны пікет каля дэпартамента міграцыі ў Вільні. Амаль год ён не можа легалізавацца ў Літве. У студзені 2024-га ён падаўся на ўцякацтва.
“Прайшло 11 месяцаў, і дагэтуль я не атрымаў адказу на пытаньне, на простае пытаньне: ХТО Я ДЛЯ ЛІТОЎСКАЙ РЭСПУБЛІКІ? Дагэтуль не прынята рашэньне па маёй заяве на ўцякацтва.
Хто я: нацыянальная пагроза Літвы, ці я палітычны ўцякач у Літве?
Гэта сітуацыя вельмі моцна ўскладняла маё знаходжанне ў Літве, асабліва першыя паўгады, калі я, маючы інваліднасьць II групы і сур’ёзную хваробу нырак – мае ныркі адміралі – я не мог афіцыйна лекавацца ў Літве, і я не мог афіцыйна паўгады працаваць.
Чаму? Улічваючы гэтыя абставіны, улічваючы той момант, што я публічны чалавек і не хаваю сваю пазіцыю, не хаваю свой бэкграўнд, хто я. Не хаваю сваю матывацыю.
Што замінала 11 месяцаў адказаць на пытанне: хто я для Літвы? Я з гэтым пытаннем і прыйшоў.”
Аляксандр Клачко 12 гадоў адпрацаваў у структурах беларускай чыгункі.
“Дык прызнайце мяне нацыянальнай пагрозай для Літвы, каб я разумеў як мне далей дзейнічаць. Мне не падабаецца стан невызначанасьці, таму я прашу літоўскуюміграцыю прыняць рашэнне і вызначыцца хто я такі.”