СПГ-9. Дзень, калі мы ледзь не забілі Ваўкалака (аповед 4)В(ол)Цудоўны хлопец, звонку нічым не вызна…

СПГ-9. Дзень, калі мы ледзь не забілі Ваўкалака (аповед 4)
В(ол)

Цудоўны хлопец, звонку нічым не вызначаўшыся. Наадварот, ен аказваў уражанне тыповага школьнага батаніка ў таўшчэзных акулярах з аттапыранай губой. Здаваўся ціхім і непрыкметным.

Але гэта ўражанне зусім не адпавядала яго ўнутранай сіле і здольнасьцям. Ен быў адным з лепшых баявых парамедыкаў Волата, на мой погляд. Хіба што Бровара можна параўнаць з ім.

Аднойчы, 11 снежня 2022-га, калі рускія толькі атакавалі ўсходнія ўскрайкі Бахмута, я быў сведкай ягонай працы як парамедыка падчас аказання дапамогі параненым украінскім жаўнерам: добрая праца смелага байца.

На Новы 2023-і год з В(алом) адбыўся прыкры выпадак праз ягоную нязвычку да ўжывання алкаголя. А сення, 3-га студзеня 2023-га, яму выпала нас карэгаваць. Спачатку не зусім дакладна, але потым мы гатовы былі яго расцалаваць, бо праца з сапага – сумесная праца разліка і карэктыроўшчыка. А вынік сумеснай працы таго дня быў цудоўным.

Загіне В(ол) у апошнія дні абароны Бахмута – 16 снежня 2023-га года. Разам з трыма іншымі хлопцамі і Мышом. В(ол) быў жывы пасля таго, як склаўся пад ударам расейскай арты трохпавярховы будынак. Пасля таго, як яму прыціснула частку цела шматтонным бетонам і спробы хлопцаў вызваліць яго не далі вынікаў – ен падарваў сябе гранатай.

Асабіста я не быў блізка знаемы з В(алом), але ўспамінаю яго з павагай і цеплыней.

Але вернемся да падзей 3-га студзеня…

(На скрыне з гоў-прошкі Куся: В(ол) (на краю акопа) аказвае дапамогу аднаму з трох параненых украінскіх жаўнераў на ўсходнім рубяжы абароны Бахмута, 11 снежня 2022-га)