У Баранавічах арыштавалі сем былых работнікаў закрытай незалежнай газеты «Інтэкс-Прэс» (https://t.me…

У Баранавічах арыштавалі сем былых работнікаў закрытай незалежнай газеты «Інтэкс-Прэс» (https://t.me/charter97_org/155509).

Вядома пра затрыманне сямі чалавек у рамках артыкула 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), паведамляе «Берасцейская вясна».

«Інтэкс-Прэс» быў найбуйнейшым незалежным рэгіянальным выданнем Беларусі. Першы нумар газеты выйшаў у 1994 годзе.

Пасля выбараў-2020 рэдакцыя сутыкнулася з блакіроўкамі, ператрусамі, штрафамі і канфіскацыяй тэхнікі.

У 2021 папяровая версія выдання спыніла выхад праз рэпрэсіі. У 2023 годзе сайт і сацсеткі «Інтэкс-Прэса» былі прызнаныя экстрэмісцкімі матэрыяламі.

(на фота: папяровы выпуск газеты “Інтэкс-прэс” з маім першым публічным інтэрв’ю на тэму палітыкі, дадзеным на наступны дзень пасля выхаду з ІЧУ Баранавіцкага ГАУС – 11.11.2020)