Дарагія сябры! Мы хочам папрасіць вас далучыцца да збору на калядныя падарункі для беларускіх дзяце…

Дарагія сябры!

Мы хочам папрасіць вас далучыцца да збору на калядныя падарункі для беларускіх дзяцей, чые таты – беларускія ветэраны – змагаліся супраць расейскай агрэсіі ва Украіне.

Гэтыя дзеці жывуць у Літве, не могуць вярнуцца да сябе дадому і часта пазбаўлены радасцяў, якія іншыя дзеці ўспрымаюць як само сабой зразумелае.

Агулам у Літве жывуць 11 дзяцей беларускіх ветэранаў. Мы не называем іх імёнаў у мэтах бяспекі. Узрост дзяцей – ад 5 да 17 гадоў.

У мінулым годзе віншаваў гэтых дзяцей беларускі добраахвотнік Аляксандр Царук (пазыўны «Сашко») і Любоў Рабцэвіч (жонка “Куся”).  Нажаль, увесну гэтага года Аляксандра з намі не стала з-за хваробы.  Але ягоная дачка Вольга вырашыла працягнуць справу бацькі.

Мы просім вас зрабіць унёсак на рахунак дабрачыннай арганізацыі SASHKO, каб мы змаглі здзейсніць мары гэтых дзяцей і зрабіць іх свята святлейшым і цяплейшым.

Нашы рахункі:
Paysera:

Savanorių organizacija SASHKO
IBAN: LT083500010016504536 (Paysera LT, UAB)
SWIFT/BIC: EVIULT2VXX

Stripe
https://donate.stripe.com/fZe2brgiX5Hd0qA000

Наша вэб-старонка
https://sashko.lt/

Калі ў вас ёсць пытанні, вы можаце задаць іх камандзе дабрачыннай арганізацыі “Сашко” па электроннай пошце:
[email protected]