Адрэгавана.
Дзіўна, але памяць падзяліла на розныя дні падзеі, калі мы ледзь не забілі Ваўкалака і падзеі, калі мы з Мышом карэгавалі агонь сапага па двухпавярховаму будынку з рускімі.
Зараз, праглядаючы метададзеныя фота і відэафайлаў, я зразумеў (але ніяк не ўспомніў!), што 3-га студзеня 2023-га быў вельмі насычаным днем.
А першай палове дня мы з Мышом і двумя байцамі выехалі ў шэрую зону Бахмута карэгаваць агонь нашага сапага па рускім, а ў другой палове таго ж дня я далучыўся да хлопцаў са свайго разліку і мы вялі агонь па рускіх, што штурмавалі пажарку.
Таму наступны аповед верне нас на некалькі гадзін раней. Ен трохі больш пакажа вам Мыша (і па падзеях і на відэа з маей камеры) – якім ен быў.