https://nashaniva.com/355931
Акрамя Паўла Шурмея, з наведвальнікамі гутарылі кіраўнік прэс-службы ПКК Эрнэст і былы добраахвотнік Аляксандр Клачко. Сустрэча адбывалася ў Замку. Пачалі з хвіліны маўчання, каб ушанаваць памяць загінулых абаронцаў Украіны. А потым расказалі пра мэту сустрэчы — давесці інфармацыю пра перамены і рэформы ў палку.
Прадказальна, што самая гарачая сённяшняя тэма, датычная палка — лёс Васіля Верамейчыка, экс-каліноўца, якога арыштавалі ў В’етнаме і дэпартавалі ў Беларусь.
Згадалі каліноўцаў Сяргея Дзёгцева і Яна Дзюрбейку, якія ў 2022-м трапілі ў расійскі палон. Паводле каліноўцаў, за ўвесь гэты час пра іх не было ніякіх звестак. Дзёгцеў і Дзюрбейка ўключаныя ў абменныя спісы.
Праблемы ветэранаў — асобны боль для Аляксандра Клачко, былога каліноўца:
«На сёння дэмакратычныя сілы вельмі асцярожна падымаюць пытанне ветэранаў і іх сем’яў — не кажу пра ваяроў — на міжнародным узроўні. Лічу, што тут трэба рабіць большы акцэнт. Любая нацыя не заслугоўвае існавання, калі яна не абараняе ваяроў — дзейных і былых.
Перастаньце баяцца называць рэчы сваімі імёнамі і пачніце падтрымліваць гуманітарныя кейсы ветэранаў і іх сем’яў. Гэта нашы беларусы, якія свядома зрабілі выбар бараніць свае каштоўнасці, нашу свабоду».