1 сакавіка 2023 у нас была ратацыя. Мы пакінулі Нью-Ёрк і прыехалі на прыфрантавую базу палка Каліно…

1 сакавіка 2023 у нас была ратацыя. Мы пакінулі Нью-Ёрк і прыехалі на прыфрантавую базу палка Каліноўскага ў Канстанцінаўку.

Па ёй з сакавіка па травень 2023 рускія выпусьцяць больш за тры ракеты С-300. Але аб гэтым пазней.

Сапог і застаўшыяся снарады да яго мы занеслі ў склеп пад вялікім двухпавярховым будынкам нашай базы.

Умовы тут больш-менш утульныя. Адчуваеш сябе быццам у свежаадрамантаванай лякарні. З мінусаў: перабоі з гарачай вадой.

Мой пакой быў на першым паверсе. Разам са мной жылі Ваяр і Бача.

Мы ўжо гатаваліся да сну, калі дзверы ў наш пакой адчыніліся і зайшоў Курсант:

“Что я вам скажу, хлопцы, – молодцы. По выстрелам вы отстреляли меньше, чем смена Г(идры) перед вами. Но по фрагам вы показали лучший результат.”

Пад “фрагамі” Курсант меў на ўвазе “200” і “300” рускіх і іхнія зруйнаваныя бліндажы.

Я ўпершыню чуў такую высокую адзнаку нашай працы ад Курсанта. Звычайна ён быў сквапны на пахвалы.

“Відаць мы насамрэч добра адпрацавалі”, – падумаў я, успомніўшы нашу выдатную працу ў апошнія дні ў Бахмуце і знішчэнне расейскага бліндажа пад Горлаўкай з двума акупантамі ў ім.

Таксама добры вынік паказаў разлік ПТРК “Мілан” пад кіраўніцтвам Д(жона) у складзе Воскара і З(ёлкі) – пакуль мы працавалі ў Нью-Ёрку, яны з другой спробы знішчылі расейскі бліндаж. Ракета мілана разнесла бліндаж ўшчэнт: толькі бярвенні паляцелі ў розныя бакі – разам з 5 расейскімі акупантамі.

(На фота: комната Куся, Ваяра і Бачы на прыфрантавой базе ў Канстанцінаўцы, 20 лютага 2023)
На відэа: праца мілана па расейскаму бліндажу, Данбас, люты 2023
https://youtu.be/2-y0ndAl40U )