СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 3)Кусь і Р(ыгор) шукаюць лаз ў падстрэшша (частка 3)З пера…

СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 3)
Кусь і Р(ыгор) шукаюць лаз ў падстрэшша (частка 3)

З перасцярогаю мінуўшы скрыжаванне, я азірнуўся назад і ўбачыў, што Р(ыгор) зацікавіўся адным невялікім домікам, што стаяў на самым скрыжаванні.

Я вярнуўся да Р(ыгора).

Адзін скат шыфернага даху таго доміка глядзеў акурат у бок нашай цэлі. У ім нават была дзірка, прабітая аскепкам.

Плот вакол участка быў з шыфера. Месцамі шыфер быў растлушчаны дзе чалавекам, дзе прылетамі. Белая цюля распрасцерлася з выбітага вакна. Драўляныя створкі вакна ніжняй часткай стаялі на падваконні, а верхняй часткай ляжалі на перакладзіне плота. Ля плота стаяў электрычны слуп. Каля яго ляжалі абарваныя правады.

Мы зайшлі на надворак праз разбіты шыферны плот. Бо металевая брама, сумешчаная з каліткай заставалася цэлай і надзейна б ахоўвала тэрыторыю, калі б не разбіты ўшчэнт плот.

У двары стаяў белы бус без задняга правага кола. Участак зарос травой і быў недагледжаны. Рамы двух акон былі выбіты і проста ўстаўлены ў аканіцы. На ўваходных дзвярах і шыбах вакон можна было ўбачыць крыжыкі (амаль што “плюс”). Што яны азначалі – я не ведаю.

Р(ыгор) тузануў за ручку хліпкую драўляную дзвер, абітую зяленым (нават бірузовым) металевым лістом. Зачынена.

Я зняў ваконную раму з бліжэйшага да дзвярэй вакна і праз падаконнік трапіў у дом.