Глыбокая ноч. Я сплю. БЛІЗКІ РАЗРЫЎ. Можа адзіночны снарад “града” ад якога затрэсліся сцены.Мне сні…

Глыбокая ноч. Я сплю. БЛІЗКІ РАЗРЫЎ. Можа адзіночны снарад “града” ад якога затрэсліся сцены.

Мне сніўся нейкі бязглузды сон. Памятаю толькі канцоўку.

СОН:

Я ў турме. Салаў’еў – адзін з турэмшчыкаў. Я не хачу казаць нейкую патрэбную ім інфармацыю. Ён звяртаецца да мяне падкрэслена роўна. Нават, па-беларуску.

Мяне кудысьці вядуць… Прабел у памяці (у сне)…Мяне вярнулі ў памяшканне. Я бачу сваю разгорнутую медычную картку. На апошняй старонцы па-беларуску, быццам бы ад майго імя але не маім почыркам нешта напісана. Пачынаецца зварот словам: “Хлопцы!…” Нейкі градуснік намаляваны – мабыць мерылі тэмпературу. Нічога не памятаю (у сне). Але стойкае ўражанне, што тэмпературу мне мералі нейкім непрыстойным шляхам… Прабел у сне і вось я іду турэмным калідорам. Мае рукі звязаны сперадзі.

Насустрач па калідору – ветлівы Салаў’еў. Пасміхаецца мне. Я нічога не памятаю (у сне). Але разумею, што са мной рабілі нешта дрэннае ды яшчэ з гэтым градуснікам… З усяе моцы, раптоўна, б’ю сваімі звязанымі рукамі ў падбародак пасміхаючамуся занадта ветліваму Салаўеву…”