Суботні вечар. Мы запальваем свечы на Варце святла. З тэрыторыі амбасады праз калітку выходзілі трое: жанчына, мужчына гадоў па 45 і сабака, здаецца, коргі.
– Жыве Беларусь, – адклаў я запальванне свечак і падыйшоў да іх.
Каменныя твары.
– Вы па-беларуску не размаўляеце? – працягнуў я.
Моўчкі аддаляюцца ў бок “Максімы”.
– лукашэнка вам мову адняў? – не супакойваўся я.
Пайшлі.
Я працягнуў запальваць свечкі.
Люба не ўсхваліла мае дзеянні, і не падзяліла мой падыход, што памагатыя рэжыму, які катуе беларусаў, не павінны ганарліва хадзіць сярод вольных людзей. Яна прытрымлівалася больш лагоднай пазіцыі да гэтай катэгорыі не маючых годнасьці людзей.
Коргі быў прыгожы. Яму яўна не пашанцавала з гаспадаром.
На календары было 19 кастрычніка 2024.
(На відэа: Коргі, знятая калісьці “Вадаплюхам камышовым”)