Навіны
*
Мінскае аддзяленне УП “Беларуская гандлева-прамысловая палата” (далей БелГПП) арганізуе з 28 верасня…
*
Добрага ранку ўсім! Сёння чацвер і традыцыйна мы запрашаем на біблійныя чытанні! З верасня месяца мы…
*
Курс размоўнай ангельскай мовы «Talk to Me»Разам з Кацярынай, білінгвай і міжкультурнай камунікатарк…
*
Калі мы здамося – лягчэй не стане.Беларусь будзе вольнай….
*
Уладзімір Някляеў прэзентаваў новы зборнік вершаўПрэзентацыя прайшла ў беларускай прасторы ў Варшав…
*
Адкрыты зваротУ сувязі са з’яўленнем у СМІ інфармацыі аб продажу рэчаў з рыштунку плана “Перамога” К…
*
Уладзімер Някляеў прэзэнтаваў у Варшаве новы зборнік вершаў «Без Айчыны». ФОТАУладзімер Някляеў 17 в…
*
Хрысьціянскае жыцьцё – гэта пілігрымка да Бога, – нагадаў Папа ў пасланьні на 39-ы Сусьветны дзень …
*
Выстава плаката ў Варшаве, прысвечаная міжнароднай салідарнасці з народамі Украіны і БеларусіВаршав…

СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 10)Гаспадары чырвонага двухпавярховіка (частка 2/2)Не веда…

*

СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 10)
Гаспадары чырвонага двухпавярховіка (частка 2/2)

Не ведаю чаму яны засталіся тут. Гэту тэму мы з імі не абмяркоўвалі. Ды і хіба ж мы пачулі б праўду, калі прычынай было чаканне рускіх “вызваліцелей”.

У нас была свая задача, вядомая нам. У іх былі свае матывы тут заставацца. Матывы ў іх маглі быць рознымі. Дыяметральна супрацьлеглымі маім альбо тваім, паважаны чытач, меркаванням. Але яны былі. І былі вядомы толькі ім.

Прычына застацца, безумоўна, павінны бала быць важкай, бо над іх домам нават зараз, у гадзінну зацішша, час ад часу праляталі снарады. А ўсяго ў некалькіх сот метрах ад іхняга дому сення ноччу рускімі была захоплена украінская СП-шка (звычайны жылы дом). І рускія не пазней як праз тыдзень-другі ужо будуць у іхнім доме, калі ен ацалее падчас баеў.

“Цікава як бы яны сустрэлі рускіх, калі б зараз прыйшлі не мы, а яны?” – задумаўся я ў той момант. І адразу адказаў сам сабе на гэта пытанне: “А як бы ты, беззбройны, сустрэў бы ўзброеных людзей у сваім доме?”

– Прывітанне, – павітаўся я з гаспадаром.
– Здрасьте, – пакорліва кіўнуў ен мне ў адказ, прапускаючы ў дом.

– Нам трэба другі паверх паглядзець ваш, – патлумачыў я гаспадару дома.
– А? – не зразумеў ен слова “паверх”.
– Другі “этаж”, – пераклаў я невядомае яму беларускае слова.
– Будь ласка, – па-украінску прапанаваў мне прайсьці да цемнай драўлянай лесвіцы гаспадар…

Зараз, амаль праз год, у мяне шмат пытанняў, якія я задаю сам сабе пра лес той сямейнай пары: “Дзе яны зараз? Бо дом іх, відавочна, стаў адной з шматтысячных бахмутскіх руін. Мо не чакалі яны тады рускіх? Мо дзеля захавання сваёй маемасьці яны засталіся тады ў Бахмуце? І ці жывыя яны сення?”