У Нацыянальным музеі гісторыі Ўкраіны ў другой сусветнай вайне праходзіць ЧАСОВАЯ выстава, прысвечан…

*

У Нацыянальным музеі гісторыі Ўкраіны ў другой сусветнай вайне праходзіць ЧАСОВАЯ выстава, прысвечаная беларускіх добраахвотнікам з палка Каліноўскага, у тым ліку загінуўшым.

Запрашаем наведаць выставу: Кіеў, Лаврьска, 27.

Аляксандр “Кусь” Клачко:

“Сення я патрапіў у музей другой сусветнай вайны ў Кіеве.

Над намі манумент “Радзіма-маці”. Зараз тут праходзіць выстава ў гонар байцоў палка Каліноўскага, прысвечаная загінулым; тым, хто зараз змагаецца ва Ўкраіне за вольную Беларусь супраць агульнага ворага – імперскай расеі.

Я лічу, я бачу, што беларусаў, беларускай тэмы (як пра беларусаў унутры Беларусі – што адбываецца; як пра тое, што мы тут змагаемся, дзеля чаго мы тут змагаемся) вельмі мала ва ўкраінскай інфапрасторы.

Бо многія ведаюць пра полк Каліноўскага, чулі, але ўсе-роўна гэта трэба даносіць, бо інфармацыі пра нас (беларускіх добраахвотнікаў) мала ва ўкраінскіх медыя, нажаль.

Таму вось такія выставы, па-першае, захоўваюць гістарычную памяць, бо гэта гістарычная падзея і ўжо трэба сення захоўваць успаміны пра яе. Каб у будучыні ведаць.

Каб не было такога, як з загінулымі героямі Слуцкага збройнага чына, з паўшымі паўстанцамі Каліноўскага, якіх… назавіце мне прозвішчы: хто колькі назаве?

А іх было, калі пра Слуцкі збройны чын, ад 4 да 12 тысяч. Дзе яны пахаваны? Якія ў іх думкі былі? Мы гэтага не ведаем.

Таму вось сення мы жывем у гістарычны час і для нашых нашчадкаў, я вельмі жадаю і раблю ўсе, каб яны заставаліся беларусамі, каб яны ведалі: ШТО МЫ ТУТ РАБІЛІ. Дзеля чаго мы тут рабілі і НАШЫ КАШТОЎНАСЬЦІ – ЗА ШТО МЫ ПАМІРАЛІ ТУТ.

Гэта вельмі важная праца, якую не ўсе, нажаль, магчыма ўсведамляюць сення. Але гэта праца будзе… чым больш будзе часу праходзіць, тым больш яе каштоўнасьць будзе павялічвацца.”

01.12.2023-га, Кіеў.