СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 7)
Р(ыгор)
– Так, пшёл! Там, где мы хавалісь в первый раз, – выдаў мне Р(ыгор) на трасянцы.
Ад іншага альбо незнаемага мне чалавека гэтае “так, пшёл!” я б успрыняў як знявагу і вызаў. Але гэта быў Р(ыгор), з якім мы былі ў добрых стасунках. Разам хадзілі на баявую аперацыю ў Лазавое ў траўні 2022-га і ад якога я пачуў у свой бок пасля таго выхаду: “у тебя железные яйца”.
– Так, – адказаў я замест абурэння, накіроўваючыся да пасечанай аскепкамі брамы.
– Туда, во двор, – удакладніў Р(ыгор), маючы на ўвазе дом з блакітнай драўлянай лавачкай.
– Стой, стой. Давай…(неразборліва), – спыніў мяне Мыш.
Я спыніўся ў расчыненай мною калітцы. Перада мной была пасечаная аскепкамі, месцамі прабітая наскрозь, бетонная агароджа гаражнага кааператыва. Драўляная лаўку стаяла шчарбатая – ейныя дошкі таксама перабіла аскепкамі.
Азірнуўшыся, я ўбачыў Мыша, які стаяў каля Р(ыгора) і засцегваў свой шалом. Калітка закрылася за маей спіной. Мыш і Р(ыгор) абмяркоўвалі між сабой парадак далейшых дзеянняў.
Камандзірам нашай групы быў Мыш. А Р(ыгор), на той момант, фактычна быў ягоным ардынарцам.
Справа ў тым, што Р(ыгора) параніла ў адным з баеў: ягонае жыцце выратаваў аўтамат, які прыняў на сябе кулю ворага. Але пашкоджаны былі пальцы левай рукі – яна была працоўнай у яго. І таму зараз Р(ыгор) вярнуўся на фронт, каб прыносіць карысьць тут тым чынам якім зможа. Ен паўсюль суправаджаў Мыша калі той ездзіў на камандзірскія нарады альбо перамовы да ўкраінцаў. Быў адначасова і кіроўцам і целаахоўнікам падчас паездак М(ыша) па Бахмуту.
– У двор бяжым? – удакладніў я.
– Заходиш туда во двор, – пачаў тлумачыць Р(ыгор).
– Да, – адказаў я.
– Посмотри ходы через…, – і Р(ыгор) правай рукай паказаў: “прама”.
– …агароды, – пераклаў ягоны жэст я.
У гэты момант недзе паблізу ад нас пачаўся стралковы бой.
– Счас, подожди Мыша, – запыніў мяне Р(ыгор) у зноў мною расчыненай калітцы.
Мыш апранаў пяльчаткі. “Нешта доўга Мыш “апранаецца”, – ужо не ўпершы раз з нечаканнем падумаў я.