СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 11)
На другім паверсе (частка 2/4)
Я распакоўваў манакаляр і ўлаштоўваў яго на трыногу. А гаспадыня ў гэты час зняла маскітную сетку з вакна і вынесла яе ў калідор.
– К(ажан) – Ваўкалаку, – загаварыла мая рацыя, якая доўгі час перад тым маўчала.
К(ажан) маўчаў.
– К(ажан) – Ваўкалаку, – паўтарыла рацыя.
У адказ цішыня.
– К(ажан) – К(рэва), – падключыўся да выкліку К(ажана) наш штаб “Волата”.
– К(рэва), К(ажан) на прыеме, – нарэшце пачуўся адказ.
– К(ажан), какая у вас обстановка?
– В моем секторе все спокойно, – адказаў К(ажан).
Адноснае зацішша было па ўсяму Бахмуту. Незвычайна для гэтага горада ў той час.
Гаспадыня дома, паглядзеўшы, што я заняты сваей справай і не асабліва ахвоч да размовы, даўно ўжо пакінула мяне аднаго. Праз некалькі хвілін труба была распакавана і ўсталявана на высокую трыногу.
Нават праз манакуляр я не бачыў будынка з рускімі. Туман, што паўстаў над небачным мне адсюль возерам, быў непраглядным з маей адлегласьці. Хаця сам па сабе дзень быў светлы і сонечны.
Паспяховае выкананне нашай місіі стаяла пад пагрозай.