СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 12)Пробная карэктыроўка агня (частка 1/2)Мы з Мышом перайш…

СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 12)
Пробная карэктыроўка агня (частка 1/2)


Мы з Мышом перайшлі ў другое памяшканне. Селі.
Вырашылі паспрабаваць карэгаваць агонь адсюль.

– Д(жон) – Кусю, – выклікаў я камандзіра нашага разліка сапага па рацыі.
– Кусь, Д(жон) на звязку, – адказаў той.
– Д(жон), давай паспрабуем адпрацаваць, – сказаў я па рацыі. Каардынаты цэлі Д(жон) ведаў, таму я іх не называў.
– Минуту и будем готовы, – адказаў Д(жон).

Рацыя ажыла. Па ей ішлі перамовы групы Ваўкалака і штаба “Волата”.

– У вас можа вадзічка ёсьць? – запытаўся я ў з’явіўшагася аднекуль гаспадара дома.
Ен кіўнуў і знік за дзвярным праемам.

– Кусь – Д(жону), Кусь – Д(жону), – ледзь уклініўся Д(жон) у трансляцыю па рацыі. – Кусь, на звязок, Кусь, на звязок!
– Д(жон), Кусь на звязку, – адказаў я. – Д(жон), Кусь на сувязі.

– Кусь, ответь Д(жону), – зноў выклікала мяне рацыя. Мабыць не прайшоў сігнал ад мяне. – Кусь, ответь Д(жону).
– Кусь на сувязі, – адказаў я. – Кусь на сувязі, – паўтарыў я зноў, не пачуўшы адказу. – Д(жон), Кусь на сувязі.

– Кусь, ответь Д(жону). Кусь, ответь Д(жону), – не чуў мяне Д(жон).

У гэты момант гаспадар дома прынес трохлітровы слоік чырвонага кампота і кубачак да яго.

Мой аўтамат стаяў ля сценкі. Гэта была мая памылка – ім легка мог скарыстацца гаспадар дома, з’явіся ў яго такое жаданне. Але пра гэта я ў той момант не думаў. Ды і гаспадары не выклікалі тады ў мяне недаверу да сябе: звычайныя мірныя людзі, якія трапілі ў самае пекла вайны. Але ж усе-роўна – аўтамат трэба трымаць ля сябе.

– Дзякуй вялікі, – падзякаваў я гаспадара за напой.