18 лютага 2023 мы засяліліся ў пакінуты прыватны жылы дом.
Злева ад нас жыве 73-хгадовая бабка. Справа – мы не бачым, але людзі таксама жывуць – па двары бегаюць “гаўклівыя”, але сымпатычныя дзве маленькія сабачкі, адну з якіх я, нават, праз плот, частаваў курынымі наггетсамі.
Гаспадыня нашага дома, са слоў суседзяў, напачатку АТО ў 2014-м пераехала ў Данбас, што знаходзіцца ў 50 км адсюль. Потым забрала з сабой сваю састарэлую маці.
Дом быў звычайным. Пабудаваны з чырвонай цэгды гадоў 50 таму назад. На Данбасе мала будаўнічага леса, таму шмат дамоў каменных (цагляных).
Ацяпленне пячное і ад катла (кацёл не працаваў). Веранда. Халодныя сенцы. Пограб у іх. Кухня з печкай. Два пакоі: вялікі і маленькі. Вада – з крыніцы, што была ў кілометры ад дома.
Абстаноўка і рэчы з большага засталіся ў тым выглядзе, у якім іх пакінулі гаспадары.
З кропкі гледжання бяспекі дом быў вельмі небяспечны ў выпадку прылётаў:
– цэгла складаецца пад снарадамі вельмі добра;
– лаз у пограб вузкі (у бронекамізэльцы дакладна не пралезьці, каб схавацца).
Прыбіральня была на вуліцы, як у звычайнай вёсцы.
Мабільны інтэрнэт ледзь цягнуў.
СВЕЖАЕ ПАВЕТРА! Пасля затхлага склепа Часовага Яра гэты факт здаваўся самым галоўным. Перакрываў усё іншае.
ССО-шнікі жылі праз пару дамоў ад нас.
Кінуўшы свае рэчы ў доме, мы паехалі з ССО-шнікамі глядзець пазіцыю для сапага, якую яны нам прапанавалі.
(На фота: абстаноўка ўнутры занятага нашым разлікам дома ў Нью-Ёрку, справа ў куце вялікага пакоя канапа Куся, раніца 18 лютага 2023)