Злева ад Сашко ляжыць жанчына па імені Марыя. Нарадзілася яна ў 1945 годзе, памерла ад раку грудзей …

Злева ад Сашко ляжыць жанчына па імені Марыя. Нарадзілася яна ў 1945 годзе, памерла ад раку грудзей у пачатку красавіка 2024.

Лёс зрабіў іх суседзямі.

Жанчына гадоў пад 60 і двое мужчын, старэйшы і маладзейшы, ужо ўсталявалі невялікі помнік і зараз клалі на цэмент керамічную плітку над магілай Марыі.

– Спасибо, что пропустили нас на дороге. Обычно едешь и идут себе, как ни в чём не бывало, – пачала размову з намі жанчына пасля таго, як мы павіталіся з імі.

– О, гэта вы ехалі? Я еще пошутил с Любой, что мне женщина в машине поклонилась, – адказаў я, пераходзячы з літоўцамі на расейскую мову.

– Я поблагодарила так, – удакладніла жанчына.

– Я знаю, просто шучу так, – адказаў я.

Жанчына была беларускай па нараджэнню – родам з Астравецкага раёна. Ездзіць у Беларусь. Малады мужчына аказаўся родам з Казахстана.

– Вы внешне не похожи на казаха, – пракаментаваў я славянскі выгляд мужчыны нашага узроста (гадоў 40).

Старэйшы мужчына, якога называлі “былым партыйным работнікам” быў мясцовым.

Яны не былі сваякамі памерлай. Жанчына была суседкай па пад’езду для яе. І наняла мужчын усталяваць помнік. (Чамусьці раней, чым праз год).

Усе яны былі расейскамоўнымі. Жанчына сказала, што “сколько живу, но так и не выучила литовский язык”.

Старэйшы мужчына, убачыўшы, што я рукамі рыхтую ямку пад жывыя кветкі, даў мне сваю лапату, якую трымаў у руках.

Далей размова зайшла пра тое хто мы. Што Сашко быў беларускім добраахвотнікам ва Украіне. Памёр тут, у Вільні, 13 красавіка 2024 года.

Пачалі размаўляць пра палітыку.

ЯНЫ УСЕ АКАЗАЛІСЯ ПРЫХІЛЬНІКАМІ РУСКАГА СВЕТУ: ПАДТРЫМЛІВАЛІ лУКАШЭНКУ, пУЦІНА І РАСЕЙСКУЮ АГРЭСІЮ СУПРАЦЬ УКРАІНЫ.

Мужчына спрабавалі змяніць тэму (не тут-та было) і перайсьці да пытанняў быта і “аб надвор’і”. Спрабавалі спыніць жанчыну, каб тая не размаўляла з намі.

Жанчына яўна зацікаваілася нашым светапоглядам і з цікавасьцю, адначасова апаніруя нам, вяла дыскусію. Слухала нашыя довады. Складалася ўражанне, што яна раней ні ад кога не чула з першых вуснай пра беларускія рэаліі і іншы погляд на вайну ад непасрэднага яе ўдзельніка.

Якія довады мы пачулі?

– Вы (беларусы) не победите (лукашэнка);
– Украина начала войну. Зачем они (украінцы) 8 лет бомбили Донбас.
– Зеленский – клоун, какой из него президент?
– Тихановский (ці Ціханоўская) даже блины жарить не умеет.
– лукашенко сохранил предприятия.
– Крым российский!
– В Литве не лучше (чым у Беларусі). Тут тоже фальсифицируются выборы!
– В Литве тоже нет свободы слова – вон депутат (мы не запомнілі прозвішча) сейма озвучил свою позицию (як мы зразумелі – прамаскоўскую пазіцыю) и ему закрыли рот.
– Беларусь без россии не сможет. Кто кроме россии? Америка?
– Вы (пратэстныя беларусы) действуете по указке Байдена.
– Чего вы хотите? Уничтожить Беларусь?

Спадзяюся ў вас няма сумневаў, што мы знайшлі што адказаць на кожнае з гэтых пытанняў, абапіраючыся на канкрэтныя прыклады з нашага асабістага жыцця.

Люба, падчас дыскусіі, задала рытарычнае пытанне:

– Нам, протестным беларусам, задают (у міграцыі) вопрос: “Чей Крым?”. Почему у вас об этом не спрашивают?

Я са свайго боку ўпэўніў рускамірскіх літоўцаў, што раблю і буду рабіць тое, што ад мяне залежыць, каб расея была знішчана, як імперыя. Гэта ім вельмі не спадабалася.

Самае цікавае, што гэтыя людзі былі звычайнымі, адэкватнымі людзьмі, калі не кранаць тэму палітыкі. Але факт заставаўся фактам: як мінімум пасіўна, яны спачувалі рускаму свету.

Такіх на Данбасе мы звалі ждунамі.

Магіла Сашко была прыведзена ў парадак. Мы развіталіся з ім і з тымі трыма літоўцамі на суседняй магіле. Яны развіталіся з намі.

Быццам і не было між намі гарачай, часам, дыскусіі на тэму “чый Крым?”

(На фота: падчас дыскусіі з грамадзянамі Літвы на тэму “Чый Крым?”. Карвелішскія могілкі, 29 верасня 2024)