СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 11)На другім паверсе (частка 3/4)- Кусь – Мышу, – загавары…

СПГ-9. Як Мыш карэгаваў наш сапог (аповед 11)
На другім паверсе (частка 3/4)


– Кусь – Мышу, – загаварыла рацыя голасам Мыша.
– Мыш, Кусь на сувязі. Чую добра, – адказаў я.
– А бачыш добра? – запытаў Мыш.
– Мыш, покуль прыглядаюся, – адказаў я.

Недзе гучна выстраліў снарад.

Я зноў і зноў шукаў праз манакуляр нашу цэль. Яе не бачыў я ў тумане. Альбо можа я не туды гляджу?

– Мыш – Кусю, – выклікаў я Мыша.
– На сувязі, – адказаў мне Мыш.
– Мыш, падыйдзі да мяне, – перадаў я па рацыі, каб не агучваць у эфіры лішнюю інфармацыю якой рускія, у выпадку перахопа канала сувязі маглі скарыстацца.

Мыш моўчкі зайшоў у пакой. Яго прывяла гаспадыня.

– Я думаю трэба перамясціцца. Але паглядзі: я настроіў туды манакуляр. Дымка вельмі вялікая. Я думаю, што мы адсюль не ўбачым. Тое самае і з дронам было – чаму ен і падлятаў (бліжэй). І тут трэба трохі правее (бачыць сектар), як я разумею, – патлумачыў я сітуацыю Мышу.

– Да. Да-да-да, правее, – пагадзіўся Мыш.

– Пайду зараз пагляджу з іншага вакна, – сказаў я.

Гаспадыня, якая чула нашу размову, ужо збіралася адчыніць мне дзверы на балкон.
– Не, тут на балкон мы не будзем выходзіць – там нас заўважаць, – спыніў яе я.

Я ўзяў замацаваны на штатыве манакуляр і перанес яго ў першы пакой.

Нічога акрамя дымкі і рэшткаў згарэўшага будынка разгледзець не атрымалася.

– Мыш, не бачу. Паглядзі (сам), калі ласка.

Мыш прыльнуў да трубы. Адставіў вока і паглядзеў у вакно. Потым зноў у трубу.

– Не бачна? – запытаў я.
– Не бачна, – адказаў Мыш і выйшаў ў другі пакой.

Рускіх ратавала дымка.